Google Chrome

Google Chrome (вымаўляецца гугл хром, ад англ.: chrome — хром) — кросплатформавы браўзер, які распрацоўвае кампанія Google на аснове свабоднага браўзера Chromium. Першая публічная бэта-версія для Microsoft Windows выйшла 2 верасня 2008 года, першая стабільная — 11 снежня 2008 года. Пазней былі выпушчаны версіі для Linux, macOS, iOS, а таксама для Android, дзе Chrome з’яўляецца прадвызначаным браўзерам. Таксама Chrome з’яўляецца асноўным кампанентам аперацыйнай сістэмы ChromeOS. Спачатку для адлюстравання вэб-старонак выкарыстоўваўся рухавік WebKit, але з 2013 года Google карыстаецца ўласным рухавіком Blink на аснове Webkit; усе варыянты Chrome, акрамя версіі для iOS, цяпер выкарыстоўваюць Blink. Па ацэнках StatCounter на снежань 2022 года Chrome займае 66 % долі сусветнага рынку браўзераў на персанальных камп’ютарах (пасля дасягнення піка ў 72,38 % у лістападзе 2018 года), часцей за ўсё выкарыстоўваецца на планшэтах і смартфонах і складае 64 % на ўсіх платформах разам.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne